БЕЛ Ł РУС

У Германіі шукаюць практыкантаў для працы ў дэпартацыйнай турме

11.04.2025 / 13:17

Nashaniva.com

У Фалькштэдце (федэральная зямля Саксонія-Анхальт) будуецца ўстанова для дэпартацыі, у якой будуць размяшчацца да 30 асобаў, што просяць прыстанішча, — да моманту іх высылкі. Ахоўваць іх павінны будуць дзесяць спецыялістаў-пачаткоўцаў, піша Bild.

«Вучняў па дэпартацыі» прыцягваюць заробкам у 1458,94 еўра ў месяц — у іншых сферах прафесійнай падрыхтоўкі ў Германіі звычайна плацяць ад 700 да 1000 еўра брута. Ад кандыдатаў не патрабуецца занадта шмат: патрэбны як мінімум дыплом аб сярэдняй адукацыі з завершанай прафесійнай падрыхтоўкай.

«За апошнія гады колькасць замежнікаў, абавязаных пакінуць краіну, павялічылася», — тлумачыць прадстаўнік зямельнага ўпраўлення ў адказ на пытанне, чаму Саксонія-Ангальт плануе стварэнне дэпартацыйнай турмы.

Акрамя агульнай эрудыцыі і пісьменнасці, у кандыдатаў правяраюцца памяць, лагічнае мысленне і разуменне мовы. Таксама «вучні па дэпартацыі» павінны ўмець адціскацца і прабягаць паласу перашкод на вытрымку.

Пытанне міграцыі з’яўляецца адным з самых вострых у палітычным парадку дня Германіі. Падчас кааліцыйных перамоваў было вылучана прапанова значна павялічыць колькасць такіх цэнтраў для дэпартацыі бежанцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула