БЕЛ Ł РУС

У Рагачове, імаверна, завялі новую крымінальную справу супраць былой палітзняволенай

11.04.2025 / 13:54

Nashaniva.com

3 красавіка КДБ Беларусі дадаў у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» «інфармацыйны рэсурс чё ваще происходит» — гаворка пра старонку ў «Х». Паводле ведамства, дачыненне да яе мае 29-гадовая Юлія Касцючэнка. 

Апошнія допісы на гэтай старонцы ў «Х» датаваныя пачаткам году. На яе былі падпісаныя ўсяго 48 чалавек.

Як паведамляе «Гомельская Вясна», гэтыя звесткі цалкам супадаюць з дадзенымі былой палітзняволенай Юліі Касцючэнкі з Рагачова. 

У сваіх сацсетках Юлія пісала, што па нацыянальнасці яна ўкраінка.

Напачатку 2023-га году Юліі прызначылі 1 год калоніі за «абразу Лукашэнкі» — паводле следства, жанчына на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» размяшчала допісы і відэазапісы, якія «ўтрымлівалі абразу на адрас Лукашэнкі». Жанчынца цалкам адбыла свой тэрмін і напрыканцы 2023-га году выйшла на волю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула