Былога кіраўніка Музычнага тэатра прызначылі гендырэктарам мінскай філармоніі
Генеральным дырэктарам Беларускай дзяржаўнай філармоніі стаў Сяргей Пукіта, якога год таму звольнілі з пасады дырэктара Музычнага тэатра пасля таго, як у ягоных сценах сімфанічны аркестр Варонежскай канцэртнай залы, выступаючы з праграмай «Анталогія рускага року», праспяваў песню Віктара Цоя «Перамен!»
Калектыву філармоніі новага кіраўніка 11 красавіка прадставіў міністр культуры Руслан Чарнецкі.
У паведамленні міністэрства адзначаецца, што
«Сяргей Аляксандравіч Пукіта мае дваццацігадовы вопыт кіраўнічай працы ва ўстановах культуры і за час сваёй працоўнай дзейнасці рэалізаваў мноства творчых праектаў, у тым ліку і міжнароднага ўзроўню».
Пасля звальнення з Музычнага тэатра ён працаваў намеснікам дырэктара Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра.
Чытайце таксама:
Дырэктара Музычнага тэатра, дзе сыгралі «Перамен», усё ж звольнілі
З Музычнага тэатра, дзе днямі праспявалі «Перамен!», збіраюцца звольніць дырэктара
На канцэрце ў Мінску людзі спявалі «Перамен!»
Амаль год шукалі новага дырэктара для Музтэатра. Каго знайшлі