На мінскім праспекце Дзяржынскага грузавік урэзаўся ў маршрутку
11 красавіка прыкладна ў 12.20 24-гадовы кіроўца, які быў за рулём грузавіка Iveco, ехаў у Мінску па праспекце Дзяржынскага. Непадалёк ад дома №122 праз невыкананне бяспечнай дыстанцыі ён урэзаўся ў маршрутку Mercedes, паведаміла прэс-служба УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
У ДАІ ўдакладнілі, што на момант сутыкнення ў маршрутцы пасажыраў, на шчасце, не было.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, у транспартных сродкаў механічныя пашкоджанні.