БЕЛ Ł РУС

У Віцебскай вобласці таксама падаражэў праезд у грамадскім транспарце

12.04.2025 / 9:50

Nashaniva.com

У Віцебскай вобласці з 12 красавіка падаражэў праезд у грамадскім транспарце. Цяпер праезд складзе 90 капеек за адну паездку.

Віцебскі трамвай. Фота: gorodvitebsk.by

Раней такі білет каштаваў 80 капеек.

Праезд на экспрэс-маршрутах таксама даражэе на 10 капеек — да аднаго рубля. Калі пасажыр набывае білет у кіроўцы, да кошту трэба дадаць яшчэ пяць капеек.

Такім чынам праезд падаражэў ва ўсіх абласцях з Мінскам, апроч Гомельскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула