БЕЛ Ł РУС

Прэс-сакратарка Белага дома моліцца перад кожнай камунікацыяй з журналістамі

12.04.2025 / 10:43

Nashaniva.com

27-гадовая Кэралайн Лівіт, якая ў адміністрацыі Трампа займае пасаду прэс-сакратара Белага дома, надае час малітве перад кожным прэс-брыфінгам, піша Fox News.

Кэралайн Лівіт. Фота: Win McNamee/Getty Images

«Ойча, калі ласка, дай нам сілы, веды, здольнасць ясна выказваць свае словы, весела бавіць час і быць упэўненымі. У імя Ісуса. Амін», — кажа Лівіт.

Марго Марцін, спецыяльны памочнік Трампа і дарадца Белага дома па камунікацыях, апублікавала відэа ў X з подпісам: «Гэта твой прэс-сакратар, Амерыка!» разам з эмодзі, якiя моляцца, і сцягам ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула