БЕЛ Ł РУС

Памёр рэжысёр Тэд Котчэф — аўтар фільма пра Рэмба

12.04.2025 / 11:26

Nashaniva.com

Пра гэта паведамляе тэлеканал CBC са спасылкай на сына. Паводле яго слоў, Котчэф сканаў ад старасці, у атачэнні сям’і. Яму было 94 гады.

Фота: Amanda Edwards / WireImage / Getty Images

Котчэф нарадзіўся ў Таронта ў сям’і балгарскіх уцекачоў, якія імігравалі з рэгіёна Македоніі. Пасля заканчэння каледжа пры Таронцкім універсітэце па спецыяльнасці «англійская літаратура» Котчэф у 24 гады пачаў сваю тэлевізійную кар’еру, уступіўшы ў штат Канадскай радыёвяшчальнай карпарацыі — у той час тэлебачанне ў краіне яшчэ толькі пачынала развівацца.

Котчэф стаў самым маладым рэжысёрам у штаце кампаніі, дзе прапрацаваў два гады над «Тэатрам General Motors» і іншымі шоу. У 1958 годзе ён пакінуў Канаду, каб жыць і працаваць у Вялікабрытаніі.

Котчэф — вядомы па фільмах «Рэмба: Першая кроў», «Стралок» і «Уікенд у Бэрні», памёр ва ўзросце 94 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула