БЕЛ Ł РУС

Амаль лета. Праз пару дзён месцамі да +23°С

12.04.2025 / 11:56

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я па Беларусі на 13-15 красавіка.

У нядзелю воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай па паўночна-ўсходняй палове невялікія кароткачасовыя дажджы. Днём пераважна без ападкаў.

Ноччу -1.. +5°С, месцамі па захадзе +6+8°С, максімальная днём ад +8°С па ўсходзе да +20°С па захадзе.

У панядзелак  раніцай і днём пераважна па заходняй палове рэспублікі кароткачасовыя дажджы. Ноччу +1.. +6°С, па захадзе да +9°С, днём +12.. +19°С, месцамі па захадзе да +21°С.

У аўторак месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, у дзённы час магчымы навальніцы. Ноччу +3+10°С, максімальная днём +14+21°С, месцамі да +23°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула