БЕЛ Ł РУС

У Нясвіжскім раёне загінуў кіроўца мікрааўтобуса

12.04.2025 / 14:56

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў 9:50 на 3-м кіламетры аўтадарогі Краснагоркі — Астроўкі — Стаўпішча.

 48-гадовы мужчына, кіруючы аўтамабілем ГАЗ, пры выездзе з другараднай дарогі на галоўную не саступіў дарогу і здзейсніў сутыкненне з грузавым аўтамабілем МАЗ пад кіраваннем 22-гадовага кіроўцы, які рухаўся па галоўнай дарозе, паведамляе ДАІ.

Кіроўца аўтамабіля ГАЗ загінуў на месцы ДТЗ. Кіроўца аўтамабіля МАЗ пашкодзіў два аўтамабілі, што стаялі на паркоўцы, і сцяну будынка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула