Віцебскі завод радыёдэталяў пералічыў больш за 24 тысячы даляраў ашуканцам
Віцебскі завод радыёдэталяў пералічыў 24 420 даляраў ашуканцам думаючы, што набывае поліэфірную плёнку ў кітайскай кампаніі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».
Як сказана ў дакументах, якія атрымалі аўтары канала, Віцебскі завод радыёдэталяў пералічыў грошы нібыта на рахунак кампаніі Wanlin Industryco, Limited, аднак плёнку на завод так і не даслалі, а пастаўшчык знік.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле аб махлярстве (частка 4 артыкула 209 КК РБ), аднак дагэтуль вінаватыя не вызначаныя, расследаванне неаднаразова прыпынялася.