Лукашэнка: Мы хочам з Пакістана спецыялістаў, а не проста моладзь. І найперш у Баранавічы
Лукашэнка падчас удзелу ў суботніку заявіў, што падыход да прыцягвання ў Беларусь працоўных мігрантаў з Пакістана будзе дыферэнцыяваны, усіх ахвотных вітаць тут не будуць, піша БелТА.
«Беларусь зацікаўленая перш за ўсё ў прыцягненні спецыялістаў, а не проста моладзі. І лепш — сем'ямі. Калі сям'я прыехала, яны працаваць будуць», — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, пра гэта якраз і ішла гаворка падчас учарашніх перамоў з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам:
«На гэтым дамовіліся: што мы ў гэтым кірунку будзем працаваць. Гэта значыць, мы зараз выпрацуем падыходы адпаведныя. Я кажу: мы гатовыя ў Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях прыняць вашу рабочую сілу. Але мы павінны бачыць кожнага».
Найбольш зацікаўлены Лукашэнка ў прыцягненні пакістанцаў да працы на Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб'яднанні і паабяцаў ім стварыць там такія самыя ўмовы, як і беларусам. Тым жа, хто будзе гатовы прыехаць з Пакістана для працы ў беларускай сельскай гаспадарцы, будуць дапамагаць з жытлом.
11 красавіка на перамовах у Мінску Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Пакістана Шахбаза Шарыфа бакі нібыта дамовіліся выпрацаваць механізм, паводле якога працоўныя мігранты з Пакістана змогуць прыязджаць у Беларусь. Пры гэтым гаворка ідзе пра вельмі вялікія маштабы — да 150 тысяч чалавек.
Чытайце таксама:
Ці варта чакаць наплыву ў Беларусь пакістанскіх гастарбайтараў?
Лукашэнка: Беларусь і Пакістан дамовіліся выпрацаваць механізм для прыезду працоўных мігрантаў