У Мінску таксі наляцела на бардзюр і легла на бок
ДТЗ адбылося сёння каля 10:20 на вуліцы Напалеона Орды, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
23-гадовы кіроўца аўтамабіля Lada непадалёк ад дома №23 пры павароце направа ў кірунку МКАД не справіўся з кіраваннем і ўляцеў у бардзюрны камень.
У выніку аўтамабіль перакуліўся. На шчасце, у аварыі ніхто не пацярпеў, але машына атрымала механічныя пашкоджанні.