Трамп працягнуў дзеянне санкцый Байдэна супраць Расіі
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падоўжыў яшчэ на год дзеянне санкцый, якія Байдэн увёў супраць Расіі з 2021 года. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце Федэральнага рэестра ЗША.
Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images
Трамп на адзін год працягнуў дзеянне ўказаў Байдэна, якія ўводзілі надзвычайнае становішча ў адносінах з Расіяй і дазвалялі ўводзіць санкцыі супраць як.
«Шкодная знешняя дзейнасць урада Расійскай Федэрацыі… працягвае уяўяць надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы, знешняй палітыцы і эканоміцы Злучаных Штатаў. Па гэтай прычыне надзвычайнае становішча павінна працягваць дзейнічаць пасля 15 красавіка 2025 года», — гаворыцца ў выдадзеным з гэтай нагоды паведамленні.
У ім таксама згадваецца, што Расія працягвае несці пагрозу свабодным выбарам і дэмакратычным інстытутам у ЗША і іх саюзніках. Згадваюцца таксама:
- удзел і садзейнічанне кібератакам супраць ЗША;
- садзейнічанне і выкарыстанне транснацыянальнай карупцыі для ўздзеяння на замежныя ўрады;
- дзейнасць супраць дысідэнтаў або журналістаў;
- падрыў бяспекі ў краінах і рэгіёнах, важных для нацыянальнай бяспекі ЗША;
- парушэнне устаноўленых прынцыпаў міжнароднага права, уключаючы павагу да тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў.
15 красавіка 2021 года сваім указам тагачасны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў надзвычайнае становішча з мэтай пераадолення пагрозы, якую ўяўляе шкодная дзейнасць урада Расіі. 8 сакавіка 2022 года Байдэн выдаў новы указ, якім пашырыў сферу дзеяння надзвычайнага становішча, а пасля таго з'явілася яшчэ некалькі ўказаў, якія пашыралі санкцыйныя дзеянні супраць Расеі.
Чытайце таксама:
ЗША адмянілі новыя гандлёвыя мыты для камп'ютараў і смартфонаў. У тым ліку і з Кітаем
Трампавы мыты вызвалілі расійскую нафту ад заходніх санкцый
Дуда: Трамп — гэта найлепшы шанец на мір ва Украіне
Трамп расчараваны сваімі дарадцамі з-за вынікаў увядзення пошлін