БЕЛ Ł РУС

Быў моцны пажар на прадпрыемстве ў Дзяржынскім раёне

12.04.2025 / 21:48

Nashaniva.com

Прэс-служба МНС паведаміла пра ўзгаранне на тэрыторыі прадпрыемства ў аграгарадку Грычына Дзяржынскага раёна.

Скрыншот з відэа

Паведамляецца, што да ліквідацыі пажару прыцягнутыя 8 аўтацыстэрнаў, аўтадрабіна і аўтакаленчаны пад'ёмнік.

Пасля ратавальнікі паведамілі, што ліквідавалі пажар на прадпрыемстве па вытворчасці кампазітных матэрыялаў. Па прыбыцці падраздзяленняў МНС было ўстаноўлена, што гарыць аднапавярховы будынак памерам 50х65 метраў.

У выніку пажару ніхто з людзей не пацярпеў. Агнём знішчаныя дах і маёмасць, якая знаходзілася ў будынку, пашкоджаны сцены па ўсёй яго плошчы.

Цяпер ратавальнікі праводзяць праліўку і разборку канструкцый. Прычына пажару высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула