БЕЛ Ł РУС

Сёння — Вербная нядзеля ва ўсіх хрысціянскіх канфесій. У Свята-Духаў сабор выстраілася вялізная чарга

13.04.2025 / 13:13

Nashaniva.com

Сёлета Вербніца, як і Вялікдзень, — супольны ва ўсіх канфесій.

Вербніца адзначаецца ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Іерусалім. Напярэдадні гэтага Ісус здзейсніў цуд уваскрэсення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і народ вітаў яго як цара пальмавымі галінкамі.

У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмавыя, якімі сустракалі Хрыста.

Як паведамляе канал «Минск. Главное!», у Свята-Духаў кафедральны сабор выстраілася вялізная чарга. 

Ужо не першы год беларускія вернікі ідуць у храмы пад наглядам узмоцненых нарадаў міліцыі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула