Расія атакавала Купянск — забіты дзве жанчыны
Расійскія вайскоўцы раніцай 13 красавіка ўдарылі з РСЗА па Купянску на Харкаўшчыне. Загінулі дзве жанчыны.
Па інфармацыі Харкаўскай АВА, жанчыны былі забітыя ў двары пяціпавярховага дома. У выніку абстрэлу загарэўся гараж.
Акрамя таго, расіяне сённяшнім ранкам Вербнай нядзелі ўдарылі дзвюма балістычнымі ракетамі па цэнтры Сум. Ужо вядома пра 31 загінулага, сярод іх, двое дзяцей.