БЕЛ Ł РУС

У генафондзе паўднёва-ўсходніх беларусаў выявілі заходнеазіяцкі кампанент

13.04.2025 / 14:56

Nashaniva.com

Пра тое, што ў генафондзе паўднёва-ўсходніх беларусаў выявілі заходнеазіяцкі кампанент, пішуць расійскія навукоўцы ў свежым нумары Journal of Human Genetics. На публікацыю звярнуў увагу канал «De facto. Беларуская навука». 

Вынікі вывучэння поўнай зменлівасці мітахандрыяльнай ДНК (мтДНК) у жыхароў з паўднёвага ўсходу Беларусі паказалі: беларусы характарызуюцца высокай разнастайнасцю мітахандрыяльных геномаў. Існуюць значныя адрозненні беларускай выбаркі ад асноўнай масы ўсходнееўрапейскіх папуляцый, у тым ліку і славянскіх этнасаў.

У мітахандрыяльным генафондзе беларусаў выявілі заходнеазіяцкі кампанент (12,6%), што можа абумоўліваць генетычныя адрозненні беларусаў ад іншых усходніх славян (рускіх і ўкраінцаў).

Усходнеазіяцкі кампанент мітахандрыяльнага генафонду даследаванай групы беларусаў прадстаўлены гаплагрупай C5c1a (2,3%). Узрост C5c1a складае каля 4000 гадоў, яе з'яўленне ва Усходняй Еўропе можа быць звязана з міграцыямі людзей з каспійскіх стэпаў у бронзавым веку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула