БЕЛ Ł РУС

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў

13.04.2025 / 15:19

Nashaniva.com

У тыктоку з'явілася відэа з Іўя, дзе аўтар зняў моцна абкарнаныя дрэвы ў горадзе. Дрэвы сталі нагадваць пальмы.

«Не хапае какосаў», — падпісаў відэа аўтар. 

Каментары падхапілі гэта. 

«Егіпет дакладна».

«З першага погляду — Маямі!»

«Ландшафтны дызайнер пакурыў не слаба!»

@gribnoyzavertish Не хватает кокосов #гродно #гроднотикток #беларусь #ивье ♬ GTA San Andreas Theme (Remake) - Ben Morfitt (SquidPhysics)

«У Клецку такая ж бздура. Абкарналі ўсю алею», — крытыкуюць адны. 

Іншыя ж пішуць, што зроблена якасна, дрэвы будуць расці ўшыр, а «як зазелянее, наогул прыгажосць будзе. І не ляснецца ад моцнага ветру».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула