БЕЛ Ł РУС

У Мінску будуюць новы жылы квартал

13.04.2025 / 17:33

Nashaniva.com

Вось дзе ён з'явіцца.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Мінск-Навіны»

У раёне 7-га Чыгуначнага завулка плануецца новы жылы квартал. Пра гэта паведаміў «Мінск-Навінам» кіраўнік Адміністрацыі Маскоўскага раёна Сяргей Рубанаў.

Ён расказаў таксама пра іншыя будоўлі ў раёне:

«Працягваецца актыўнае ўзвядзенне жылых дамоў уздоўж праспекта Дзяржынскага. Таксама за апошні час прыкметна змянілася вуліца Мініна, уздоўж якой паступова расце новы квартал. У межах вуліц Сямашкі і Пятроўшчына працягваецца будаўніцтва Санкт-Пецярбургскага квартала. Акрамя таго, пачаліся работы па ўзвядзенні групы жылых дамоў з убудаванымі памяшканнямі і шматузроўневай аўтастаянкай на вуліцы Розы Люксембург. Яшчэ адна пляцоўка рыхтуецца пад забудову. Казахстанскі квартал з'явіцца ўздоўж вуліцы Чыгуначнай».

Чыноўнік адзначыў, што свабодныя тэрыторыі ў раёне пад будаўніцтва практычна адсутнічаюць.

Што да новых сацыяльных аб'ектаў, то ў раёне вуліцы Дзекабрыстаў будуецца дзіцячы сад на 230 месцаў. На вуліцы Курчатава будзе новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Плануюць узвесці таксама школу на тысячу месцаў з басейнам — у межах вуліц Разінскай, Грушаўскай, Шчорса і праспекта Жукава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула