Былы прэзідэнт Бразіліі Балсанару перанёс аперацыю на кішэчніку
Былы прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару перанёс аперацыю на кішэчніку ў шпіталі ў сталіцы краіны Бразіліа, паведаміла ягоная жонка Мішэль.
Фота: Eraldo Peres / AP
«Аперацыя завяршылася паспяхова!» — напісала яна ў сацсетках.
У клініцы DF Star паведамілі, што аперацыя доўжылася 12 гадзін.
Балсанару, які ў 2018 годзе атрымаў нажавое раненне на перадвыбарчым мітынгу, быў шпіталізаваны ў пятніцу з моцнымі болямі ў жываце падчас мерапрыемства ягонай партыі ў штаце Рыу-Грандзі-ду-Норці, пасля чаго яго перавезлі ў сталіцу, піша Бі-бі-сі.
Былы прэзідэнт некалькі разоў трапляў у шпіталь пасля замаху з болямі і іншымі сімптомамі.