Лукашэнка даручыў разабрацца з даўгабудамі, перадусім у «Мінск-Свеце»
Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава, паставіў задачу разабрацца з даўгабудамі ў Мінску,піша БелТА.
Фота: Onliner.by
Ён закрануў тэму жыллёвага будаўніцтва, нагадаўшы аб планах будаваць жыллё пераважна за межамі Мінска, «каб не збіраць людзей сюды, не ствараць праблем для мінчан».
«Як вы тут бачыце перспектывы?» — пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.
Таксама Лукашэнка звярнуў на праблему звышнарматыўных тэрмінаў будаўніцтва жылля.
«Гэта недапушчальна — даўгабуды, — падкрэсліў ён. — У вас іх 13, і з іх у «Мінск-Свеце| — 8. Гэта ўвогуле недапушчальна. Яны (кампанія, якая займаецца забудовай гэтага квартала) прыйшлі сюды працаваць, заключылі з намі інвестыцыйныя пагадненні, дамовы, узялі на сябе абавязацельствы. Хай выконваюць, калі хочуць тут працаваць».