БЕЛ Ł РУС

У Маладзечанскім раёне мужчына загінуў, выпальваючы сухую траву

14.04.2025 / 13:13

Nashaniva.com

У вёсцы Слабодкаўдзень 12 красавіка гарэла сухая трава. Падчас пажару атрымаў апёкі мужчына 1963 года нараджэння, які памёр у бальніцы менш чым праз дзве гадзіны пасля выкліку ратавальнікаў МНС.

— Ратавальнікі, прыбыўшы на месца, знайшлі мужчыну 1963 года нараджэння, які ляжаў на зямлі без прытомнасці, расказалі Kraj.by

У крайнім цяжкім стане ён быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы з тэрмічнымі апёкамі 1—4 ступеняў 100 працэнтаў цела і з тэрмаінгаляцыйнай траўмай. Пазней пацярпелы памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула