БЕЛ Ł РУС

Лаўроў запатрабаваў распусціць НАТА

14.04.2025 / 13:36

Nashaniva.com

Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА) страціла сэнс пасля спынення існавання СССР і «павінна была быць расфарміравана», заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

Сяргей Лаўроў. Скрыншот відэа

На яго думку, распад усходняга блока прывёў да разбурэння папярэдняй палітычнай сістэмы і знікнення пагрозы, якой супрацьстаяў Альянс. У сувязі з гэтым, паводле слоў Лаўрова, НАТА след было ліквідаваць яшчэ тады, аднак яна не толькі засталася, але і абвясціла сябе адзінай арганізацыяй, здольнай забяспечваць гарантыі бяспекі.

Міністр назваў гэта «правальнай» стратэгіяй і даў зразумець, што пытанне расфарміравання блока застаецца актуальным. З яго пункту гледжання, НАТА, а таксама іншая «еўраатлантычная структура» — АБСЕ «пацярпелі няўдачу», не здолеўшы «ўмацаваць бяспеку і стабільнасць». Лаўроў лічыць, што альянсам «маніпулявалі тыя, хто не хацеў дзяліцца выгодамі ад забеспячэння бяспекі».

«Адзінае, у чым яны сапраўды дамагліся поспеху, — гэта распальванне напружанасці і рэмілітарызацыя Еўропы, уключаючы Германію… Усе «намаганні» гэтага еўраатлантычнага супольніцтва сканцэнтраваныя на падрыхтоўцы да новай вайны. Германія разам з Францыяй і Вялікабрытаніяй узначальваюць гэты працэс», — заявіў міністр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула