БЕЛ Ł РУС

У Гродне абвясцілі пра пачатак адключэння ацяплення

14.04.2025 / 14:9

Nashaniva.com

Ацяпленне ў спажыўцоў першай чаргі ў Гродне пачнуць адключаць з 15 красавіка, паведамілі ў Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэце.

Паводле нарматываў, ацяпленне ў жыллёвым фондзе пачынаюць адключаць, калі сярэднясутачная тэмпература паветра трымаецца на ўзроўні +8 ℃ і больш цягам 3 сутак.

У гарвыканкаме Гродна адзначылі, што згодна з прагнозам сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні ў горадзе чакаецца больш за +20 ℃, а да пятніцы — і ўсе +26 ℃.

«Каб не дапусціць «ператопаў» і нерацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт узгадніў адключэнне сістэм ацяплення з 15 красавіка», — паведамілі ў выканкаме.

У першую чаргу ацяпленне адключаць у грамадскіх і адміністрацыйных будынках, прамысловых арганізацыях; затым — у агульнагарадскіх лазнях, тэатрах, установах адукацыі (за выключэннем школ і дзіцячых садкоў), інтэрнатах, жыллёвым фондзе.

У апошнюю чаргу цяпло перастануць падаваць у гасцініцы, бібліятэкі, дзяржаўныя архівы, музеі, установы сацыяльнага забеспячэння, медыцынскія, лячэбна-прафілактычныя, школьныя і дзіцячыя дашкольныя ўстановы адукацыі, спецыялізаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула