БЕЛ Ł РУС

Маці засекла сякерай траіх сваіх дзяцей у Краснаярскім краі

14.04.2025 / 15:29

Nashaniva.com

У мінулым годзе жанчыне паставілі дыягназ «шызафрэнія», піша SHOT.

Дом, дзе адбылася трагедыя

Жорсткае забойства адбылося ў прыватным доме на вуліцы Герцэна ў Канску. Бацька дзяцей, які працуе кіроўцам, з'ехаў на работу, а 29-гадовая Валянціна засталася сядзець з 4-гадовай дачкой, 9-гадовым і 7-месячным сынамі, паведамляе канал.

У нейкі момант жанчына схапіла сякеру і накінулася на дзяцей. Забіла ўсіх, а потым заявілася да сваіх бацькоў і паведаміла, што іх унукі мёртвыя.

У жывых засталося толькі чацвёртае дзіця — 7-гадовы сын Валянціны. Хлопчык начаваў у бабулі з дзядулем.

Жанчыну затрымалі. SHOT піша, што яна назіралася ў псіхіятра. 

Таксама сям'я з 2024 года стаяла на ўліку як сацыяльна небяспечная. Тады бацька збіў 7-гадовага сына. Адзінага хлопчыка, які выжыў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула