БЕЛ Ł РУС

Фонды Мастацкага музея папоўніліся партрэтамі Леніна

14.04.2025 / 22:4

Nashaniva.com

Фонды Мастацкага музея Беларусі папоўніліся новымі творамі — партрэтамі Леніна аўтарства Міхаіла Савіцкага і Лідзіі Эрлер. Іх перадаў установе Выканаўчы камітэт СНД, піша Reform.news са спасылкай на радыё «Культура».

Фота з тэлеграм-канала радыё «Культура»

Карціны Савіцкага і Эрлер былі знойдзеныя падчас рэспубліканскага суботніка ў будынку Выканаўчага камітэта Садружнасці незалежных дзяржаў, які месціцца па адрасе Кірава, 17. Працу народнага мастака СССР Міхаіла Савіцкага, датаваную 1997 годам, выявілі ў сутарэннях будынка, а твор Лідзіі Эрлер знайшлі ў тэхнічных памяшканнях штаб-кватэры СНД.

«У фондах Нацыянальнага мастацкага музея да гэтага часу захоўваліся два партрэты Лідзіі Эрлер і 37 твораў Міхаіла Савіцкага», — удакладняе радыё «Культура».

Чытайце таксама:

Маладая акцёрка Коласаўскага тэатра зачапіла людзей сваім выказваннем пра беларускую мову

Праўладны Саюз пісьменнікаў пашырае свае шэрагі за кошт расійскіх літаратараў

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая

Каментары да артыкула