БЕЛ Ł РУС

У гродзенскай школе папрасілі не выкарыстоўваць у малюнках георгіеўскую стужку. Бондарава ў шале

14.04.2025 / 23:28

Nashaniva.com

У чаце адной з гродзенскіх школ, дзе праводзіцца конкурс малюнкаў да 9 мая з’явілася паведамленне ад класнага кіраўніка з заўвагай, што на малюнку не павінна быць георгіеўскай стужкі. Нейкім чынам скрыншот з чата трапіў у рукі прарасійскай даносчыцы Вольгі Бондаравай, якая нядаўна адбыла 13 сутак адміністрацыйнага арышту.

Вольга Бондарава. Фота з сацсетак

«А вось вам конкурс малюнкаў, гімназія #26, г. Гродна. Як разумець такое??? Гэта асабістая ініцыятыва нейкага цуду на ўзроўні школы, ці гэта па рэспубліцы?», — задаецца пытаннем Бондарава. 

Скрыншот са школьнага чата

Георгіеўская стужка, якая некалі мела нейтральны характар, з сярэдзіны нулявых стала актыўна прапагандавацца пуцінскім рэжымам у Расіі, а пасля пачатку вайны з Украінай у 2014 годзе канчаткова стала ўспрымацца як сімвал «рускага свету» і расійскага імперыялізму. У сувязі з гэтым нават у лукашэнкаўскай Беларусі да яе ставіліся даволі насцярожана, у якасці альтэрнатывы спрабуючы папулярызаваць бутаньерку з яблыневым цветам у колерах афіцыйнага чырвона-зялёнага сцяга. 

@belarusnovosti1 В гродненской школе запретили георгиевскую ленту #гродно #беларусь #новостибеларусь #9мая #деньпобеды #белорусы #беларусьновости ♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

Чытайце таксама:

Як Бондарава дапамагла сабраць грошы палітвязням. Стрыжак распавёў пра наступствы першакрасавіцкага жарту «Нашай Нівы»

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак

Бондарава дамаглася адмены купальскага фестывалю ў Дудутках

Каментары да артыкула