БЕЛ Ł РУС

Улады здаліся праз 10 гадоў: на вытаптанай сцежцы ад «Малінаўкі» да «Прастора» выкладуць плітку

15.04.2025 / 8:46

Nashaniva.com

Стыхійную пешаходную сцежку паміж гіпермаркетам Prostore і падземным пераходам станцыі метро «Малінаўка» плануюць добраўпарадкаваць да канца першага паўгоддзя 2025 года. Пра гэта Мінск-Навінам распавялі ў адміністрацыі Маскоўскага раёна.

Так званая «народная сцежка» з’явілася яшчэ ў 2014 годзе пасля адкрыцця канцавой станцыі метро ў Маскоўскім раёне. Камунальнікі неаднаразова спрабавалі аднавіць зялёную зону: перакапвалі сцежкі, высаджвалі кусты, устанаўлівалі агароджы. Аднак пешаходы ўсё роўна пракладвалі сабе самастойны шлях да крамы.

Цяпер стала вядома, што ў бліжэйшай перспектыве ТАА «Прасторытэйл» мае намер канчаткова вырашыць праблему добраўпарадкавання дадзенага ўчастка. У цяперашні час распрацоўваецца праект, які павінен прайсці адпаведную экспертызу. Пасля гэтага спецыялісты прыступяць непасрэдна да работ.

У прыватнасці, на месцы сцежкі з’явіцца тратуарная плітка, а прылеглую да пешаходнай сувязі зялёную зону цалкам адновяць. Прыблізны тэрмін завяршэння ўсіх работ — другі квартал 2025 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула