БЕЛ Ł РУС

Дарадца прэзідэнта Літвы пра нацыянальныя санкцыі супраць Беларусі: Могуць і не спатрэбіцца, але рыхтавацца трэба

15.04.2025 / 11:48

Nashaniva.com

Дарадца прэзідэнта Фредэрыкас Янсонсас заявіў, што Літва павінна быць гатовая да ўвядзення нацыянальных санкцый супраць Расіі і Беларусі. Прычына — расце складанасць у дасягненні адзінства ў межах ЕС, піша Delfi.lt

«Ці будзе нейкі эфект ад нацыянальных санкцый адной дзяржавы? Мы не наіўныя. Мы разумеем, што ў адзінай эканамічнай прасторы гэтага не адбудзецца, але ў дадзеным выпадку мы павінны гаварыць пра нашы нацыянальныя санкцыі, пра рэгіянальныя санкцыі, пра больш шырокія санкцыі — магчыма, ад 26 еўрапейскіх дзяржаў. Калі нават адна (будзе супраць), тады мы ўжо будзем думаць, што з гэтым рабіць. Ёсць розныя рашэнні. Трэба рыхтавацца. Яны дакладна спатрэбяцца? Не, не абавязкова», — сказаў дарадца прэзідэнта Літвы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула