БЕЛ Ł РУС

Праз два тыдні вялікія выходныя. А потым усё вельмі хаатычна

15.04.2025 / 12:50

Nashaniva.com

Як будзем працаваць і адпачываць у красавіку і маі?

Праз два тыдні беларусаў чакаюць доўгія выходныя. Рэч у тым, што сёлета 29 красавіка (аўторак) у Беларусі адзначаецца Радаўніца, і гэта выходны дзень.

У сувязі з гэтым працоўны дзень з панядзелка, 28 красавіка, пераносіцца на суботу, 26 красавіка.

Такім чынам, беларусаў чакаюць тры дні адпачынку — з нядзелі, 27 красавіка, па аўторак, 29 красавіка.

Але затым 30 красавіка (серада) — працоўны дзень, а 1 мая (чацвер) зноў выходны. 2 мая — працоўны, а 3 і 4 мая — звычайныя субота і нядзеля.

9 мая — пятніца, і там будзе тры выходныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула