БЕЛ Ł РУС

У ЗША выходзіць кніга вершаў Дзмітрыя Строцава

15.04.2025 / 14:12

Nashaniva.com

У ЗША выходзіць двухмоўная ангельска-расейская кніга выбраных вершаў паэта і выдаўца Дзмітрыя Строцава з назвай «Война и мир / War and Peace», піша bellit.info.

«Я шчаслівы аўтар, я маю кнігі на дзесяці еўрапейскіх мовах. А вось на ангельскай да гэтага часу не было. І рэч не ў адсутнасці перакладаў на ангельскую — іх даўно сабралася на тоўстую кнігу. Рэч у тым, што вершы перакладаліся на працягу дваццаці гадоў з нагоды, з натхнення, не для кнігі, вельмі рознымі перакладчыкамі. Пераклады добрыя, важныя, перакладчыкі — прафесійныя, выключныя, але было незразумела, як усе гэтыя рознагалосыя тэксты сабраць пад адной вокладкай», — тлумачыцьу фэйсбуку сам аўтар.

Але ператварыць разнастайныя пераклады ў кнігу ўзяўся галоўны перакладчык Дзмітрыя Строцава на ангельскую Ян Прабштэйн, які паходзіць з Мінска, але даўно жыве ў Нью-Ёрку. Праца па збіранні тэкстаў ішла больш за год. Таксама ў кнізе чытачы знойдуць пераклады Марты Келі, Вальжыны Морт, Таццяны Бонч-Асмалоўскай і многія іншыя, агулам 22 перакладчыкі з усяго свету. Часам арыгіналу адпавядаюць і два, і чатыры пераклады.

У кнігу выбранага ўвайшлі тэксты з 1992 па 2023 гады. Выдаць кнігу наважыўся нью-ёркскі выдавец Ілля Бернштэйн і ўзяў у працу. Для вокладкі была абраная праца менскага фатографа Яўгена Ацецкага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула