БЕЛ Ł РУС

Выпадак у Хойніках. Мужчына завітаў да сябра, а той мёртвы. А на наступны дзень памёр і сам

15.04.2025 / 14:51

Nashaniva.com

У лютым у Хойніках адбыўся няшчасны выпадак — ад атручвання метылавым спіртам памерлі двое мужчын, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Першы мужчына быў знойдзены мёртвым у сваёй кватэры. Яго цела выявіў знаёмы, які прыйшоў у госці. Убачыўшы мёртвага сябра, ён выклікаў хуткую дапамогу.

Аднак, пакідаючы кватэру, госць забраў з сабой недапітую бутэльку са стала. Яна ж і стала прычынай яго смерці ўжо на наступны дзень.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Экспертыза паказала, што ў бутэльцы змяшчаўся метанол — надзвычай таксічнае рэчыва. У крыві першага загінулага канцэнтрацыя метанолу склала 4409 мкг/мл, у другога — 6143 мкг/мл, тады як смяротная доза пачынаецца з узроўню 900 мкг/мл.

***

Метанол (метылавы спірт, драўняны спірт, карбінол, метылгідрат, гідраксід метылу) — бясколерная вадкасць з рэзкавата-спіртавым пахам, падобным на пах этанолу. Каб прадухіліць выпадковыя атручванні, метанол неабходна захоўваць у закрытых памяшканнях. Да працы з гэтым рэчывам дапускаюцца толькі асобы, якія не пакутуюць на хранічны алкагалізм.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула