БЕЛ Ł РУС

Новасібірскаму стваральніку суіцыдальнай групы «Сіні кіт» далі дзевяць гадоў калоніі

15.04.2025 / 15:2

Nashaniva.com

Суд у Новасібірску вынес прысуд мясцоваму жыхару зпрозвішчам Пагіблаў, які стварыў публічную «групу смерці» пад назвай «Сіні кіт».

Фота: прэс-служба суда

Малады чалавек з «паталагічнай зацікаўленасцю да смерці» прызнаны вінаватым у схіленні ўдзельнікаў «гульні», у тым ліку падлеткаў, да самагубства, паведамляе «Новая Сібір»

Следства лічыць, што Пагіблаў І. у 2023 годзе стварыў у інтэрнэце публічны канал «Сіні кіт», праз які пачаў падбухторваць неакрэслены круг асоб да здзяйснення самагубства. Праз перакананні і перамовы ён прымушаў патэнцыйных ахвяр выконваць спецыяльныя «заданні», сутнасць якіх заключалася ў нанясенні сабе небяспечных для жыцця і здароўя цялесных пашкоджанняў. Да гэтай «гульні» ён уцягнуў падлетка.

На шчасце, давесці задуманае да канца Пагіблаў і яшчэ адна асоба (імаверна, таксама непаўналетняя) не змаглі. Іх дзейнасць была спынена праваахоўнымі органамі.

«На судовым пасяджэнні Пагіблаў І. цалкам прызнаў віну ў здзяйсненні злачынстваў. Прысудам суда ён прызнаны вінаватым у здзяйсненні названых злачынстваў, яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 9 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі строгага рэжыму, з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з адміністраваннем сайтаў з выкарыстаннем электронных і (або) інфармацыйна-тэлекамунікацыйных сетак, у тым ліку інтэрнэту, тэрмінам на 4 гады», — паведамілі ў прэс-службе суда Ленінскага раёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула