БЕЛ Ł РУС

Беларус голым бегаў па Варшаве і справакаваў некалькі ДТЗ. Прычына — наркотыкі

15.04.2025 / 19:49

Nashaniva.com

35-гадовы беларус пад уздзеяннем наркотыкаў распрануўся на вуліцы і бегаў на варшаўскай аўтатрасе. Публікацыю пра здарэнне ад Miejski reporter заўважыў МОСТ.

Скрыншот з відэа: Miejski reporter

Спачатку беларус кіраваў Hyundai, але аўто сутыкнулася з BMW. Пасля ён зноўку намагаўся ехаць — сутыкнуўся з аўтацыстэрнай і аўтамабілем Peugeot.

Затым кіроўца выйшаў з машыны і забраўся на яе дах. Машына ехала — за яе руль сеў нехта іншы. Але аўто зноў урэзалася ў адбойнік. Беларус упаў на абочыну. А Hyundai яшчэ паспеў урэзацца ў Iveco.

Убачыўшы на дарозе грузавік, мужчына прычапіўся да яго ззаду і праехаў такім чынам некаторую адлегласць. Потым ён цалкам распрануўся і падбег да аўтамабіля Nissan, разбіў у ім шкло, а затым заскочыў на дах Renault. Праз некаторы час іншыя кіроўцы яго затрымалі і перадалі паліцыі.

Мужчыну шпіталізавалі. Медыкам ён паведаміў, што ўжываў наркотыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула