БЕЛ Ł РУС

Беларус упершыню сыграе на мэйджары па Counter-Strike

15.04.2025 / 22:16

Nashaniva.com

Андрэю Татарыновічу 24 гады, раней ён гуляў у камандах zorka, forze, gun5.

Андрэй Татарыновіч (tN1R). Фота Hltv

Сёння каманда HEROIC, у якой гуляе Андрэй Татарыновіч (tN1R), паспяхова абыграла беларускую каманду Nemiga у адборачных кваліфікацыях да BLAST.tv Austin Major 2025. Такім чынам, ён стаў першым беларусам, які прабіўся на такі узровень кіберспартовых спаборніцтваў.

Увогуле каманды з краін СНД заўсёды былі рэпрэзентаваныя на сусветнай кіберспартыўнай сцэне. Адным з самых вядомых гульцоў з'яўляецца украінскі кіберспартовец Аляксандр Костылеў (s1mple).

Андрэю 24 гады, у прафесійны кіберспорт ён прыйшоў у 2019 годзе, гуляў у шматлікіх камандах (zorka, forze, gun5). За сваю нешматгадовую кар'еру яму пакуль удавалася выйграваць на невялічкіх турнірах.

Counter-Strike — адна з найстарэйшых кіберспартыўных дысцыплін, па якой праходзяць спаборніцтвы па ўсім свеце з вялікімі прызавымі, мільённымі кантрактамі і сваімі зоркамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула