БЕЛ Ł РУС

У Мінску злодзей узломваў сейфы, каб гуляць у казіно

16.04.2025 / 9:50

Nashaniva.com

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку мінскай міліцыі затрымалі 63-гадовага серыйнага злодзея, паведамляе прэс-служба МУС

Месяц таму мужчына прыехаў у Меінск з Віцебскай вобласці і тады ж здзейсніў першае злачынства.

Ноччу ён фомкай узламаў дзверы рэстарана на вул. Карла Маркса і выкраў з касы 3 тысячы даляраў.

Ён адзяваў балаклаву, а потым мяняў знешнасць і віхляў па дварах, але супрацоўнікі міліцыі ўсё роўна ўстанавілі ягоную асобу.

У выніку яго затрымалі з доказамі злачынства пры здзяйсненні чарговага крадзяжу.

Ён адціснуў шклопакет у краме бытавой хіміі, выявіў сейф і выкраў каля 2 тысяч даляраў.

У абодвух выпадках установы не былі абсталяваны сродкамі ахоўнай сігналізацыі. Мужчына быў працаўладкаваны, а скрадзеныя грошы траціў на казіно.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула