БЕЛ Ł РУС

Вярхоўная Рада працягнула ваеннае становішча ва Украіне на 90 дзён

16.04.2025 / 12:3

Nashaniva.com

Падчас яго забаронена праводзіць выбары.

Вярхоўная Рада працягнула ваеннае становішча ва Украіне на 90 дзён.

За падаўжэнне дзеяння ваеннага становішча да 6 жніўня прагаласавалі 357 дэпутатаў, супраць выступіў адзін, чацвёра не галасавалі.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну 24 лютага 2022 года ваеннае становішча ва Украіне прадаўжаецца ўжо пятнаццаты раз.

Законы Украіны забараняюць правядзення выбараў падчас ваеннага становішча.

Усеагульная мабілізацыя ва Украіне таксама падоўжаная на 90 дзён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула