БЕЛ Ł РУС

Прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек

16.04.2025 / 18:16

Nashaniva.com

16 красавіка праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 1202 чалавекі.

У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы:

Алег Цімашэнкаў, Вольга Губар, Ігар Сімашковіч, Антон Лісічкін, Ігар Ільюкевіч, Андрэй Урублеўскі, Іван Падліпенцаў, Мікіта Самарын, Максім Ралько.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1202 чалавекі. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Некаторых вызваляюць і па памілаваннях, хоць на іх месца няспынна набіраюць новых вязняў. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў большая. Пра некаторых праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч

Паляка, якога асудзілі ў Беларусі за абразу Лукашэнкі, дэпартавалі дадому

Каментары да артыкула