БЕЛ Ł РУС

Пад Гомелем пенсіянер забіў знаёмага і закапаў ягонае цела ў двары

16.04.2025 / 22:42

Nashaniva.com

У Следчым камітэце расказалі пра абставіны гібелі 45-гадовага гомельца, цела якога было знойдзена закапаным на прысядзібным участку ў вёсцы Раманавічы Гомельскага раёна.

Фота: Следчы камітэт

Па матэрыялах следства, 6 красавіка мужчына прыехаў у Раманавічы па сваіх справах і сустрэўся там са сваім знаёмым дачнікам. Разам яны адправіліся ў госці да мясцовага жыхара, дзе выпівалі.

Пазней пацярпелы і ягоны знаёмы дачнік вярнуліся на дачу апошняга, каб працягнуць застолле. Менавіта там паміж мужчынамі ўзнікла сварка, якая скончылася трагічна.

У пэўны момант гаспадар дома, 77-гадовы пенсіянер, накінуўся на госця, наносячы яму ўдары табурэткай і нажом. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр.

Пасля, спрабуючы схаваць сляды злачынства, забойца закапаў цела ў двары. Але знікненне гомельца не засталося незаўважаным, і ягоныя знаёмыя звярнуліся ў міліцыю.

Фота: Следчы камітэт

13 красавіка падазраваны ў забойстве быў затрыманы і змешчаны пад варту з адпаведным абвінавачаннем. Цяпе праводзяцца следчыя дзеянні і экспертызы для ўстанаўлення ўсіх абставін таго, што адбылося.

Чытайце таксама:

Маці засекла сякерай траіх сваіх дзяцей у Краснаярскім краі

Жыхар Урыцкага забіў суседа нажом

Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі

Каментары да артыкула