БЕЛ Ł РУС

Усевалад Сцебурака. Перадвелікоднае. Верш

16.04.2025 / 22:59

Nashaniva.com

Усевалад Сцебурака апублікаваў у фэйсбуку новы верш.

у беспаветранай прасторы
яснеюць зоры.
і наймілейшая зямля ў далёкім моры.
і доўгай ноччу знічкі бляск —
амаль паходня,
і бачыць заўтра трэба неяк
ужо сягоння.

хоць як заўжды —
мароз люцее напрадвесні,
ды марна нехта спадзяецца —
Ён уваскрэсне.

Чытайце таксама:

Усевалад Сцебурака. ***Сябры юнацтва ўсё часцей… Верш

Усевалад Сцебурака. Спачатку ты кінеш збіраць каштаны. Верш

Усевалад Сцебурака. Нічога са мной не паробіш… Верш

Каментары да артыкула