БЕЛ Ł РУС

Telegram заблакаваў найбуйнейшы чат беларусаў Беластока. Адбылася атака з расійскага нумару

17.04.2025 / 11:56

Nashaniva.com

У Telegram заблакаваны чат «Беласток | Беласток | Białystok» — найбуйнейшая онлайн-супольнасць беларусаў і ўкраінцаў Беластока.

Як паведамілі адміністрацыі чата выданню Most, прычынай блакіроўкі стала мэтанакіраваная атака з выкарыстаннем акаўнта, зарэгістраванага на расійскі нумар. Зламыснік размясціў у чаце нелегальны кантэнт, што і стала падставай для ўмяшання службы мадэрацыі Telegram.

Гаворка ідзе пра кантэнт «для дарослых». Ён быў апублікаваны а 00:53 17 красавіка.

Парушальніка аператыўна заблакіравалі, а кантэнт выдалілі на працягу паўгадзіны. Тым не менш нехта паспеў зрабіць скрыншот паведамлення і даслаць скаргу адміністрацыі Telegram. Адміністратары чата ўжо звярнуліся ў службу падтрымкі платформы і чакаюць аднаўлення працы ў бліжэйшы час. Да моманту блакіроўкі ў чаце было 7418 падпісчыкаў.

Чат «Беласток» быў створаны ў 2020 годзе і першапачаткова аб’ядноўваў беларусаў, якія пакінулі краіну пасля пратэстаў і рэпрэсій. З пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне да супольнасці далучыліся і ўкраінскія бежанцы, што пераехалі ў Падляскае ваяводства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула