БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік дзяржбяспекі Літвы пра літвінізм: Гэта не масавая з’ява

17.04.2025 / 12:22

Nashaniva.com

Рэмігіюс Брыдзікіс прызнае, што літвінізм, які нібыта распаўсюджваецца беларусамі ў Літве, можа быць небяспечным, бо яго можна выкарыстоўваць як інструмент для адмаўлення дзяржаўнасці краіны. Аднак, паводле яго слоў, гэта не масавая з’ява, піша Delfi.lt.

«Мы ўспрымаем гэта як інструмент, асабліва радыкальны кампанент літвінізму, дзе літоўская дзяржаўнасць адмаўляецца як існы факт», — заявіў кіраўнік ДДБ у эфіры тэлеканала LRT у сераду.

«Вядома, мы не можам абагульняць усіх апазіцыянераў у Літве, у нашым рэгіёне ці людзей беларускай нацыянальнасці. Мы назіраем за такімі асобамі, якія, як мы бачым, мэтанакіравана ўздымаюць тэму літвінізму, каб адмаўляць існаванне Літвы або гісторыю Літвы. Але гэта не масавая з’ява», — дадаў ён.

Аднак, паводле слоў Р. Брыдзікіса, гэтае пытанне застаецца ў полі зроку спецслужбаў. «Мы не заўважаем арганізаванасці, мы не заўважаем ніякага канкрэтнага руху, але як тэма яна відавочна знаходзіцца ў полі нашай увагі», — сказаў кіраўнік ДДБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула