БЕЛ Ł РУС

«Не бачыць на адлегласці рукі» — палітвязень пра Вацлава Арэшку 

17.04.2025 / 12:48

Nashaniva.com

Палітвязень Антон, які адбыў тэрмін за фатаграфаванне вайсковай тэхнікі, расказаў «Вясне» пра прафсаюзнага дзеяча Вацлава Арэшку, з якім перасёкся ў Івацэвіцкай калоніі.

Вацлаў Арэшка. Фота: Новы час

«70-гадоваму Арэшку таксама памілаванне прапаноўвалі, але ён адмовіўся. Ён спрабаваў атрымаць інваліднасць па зроку, бо фактычна не бачыць на адлегласці рукі. Але, відавочна, ніхто не зрабіў.

Гэта як у мяне было. Пачаліся праблемы з тазасцегнавым суставам. Прыязджалі дактары, яны сказалі трэба рабіць здымак. На гэтым усё і скончылася. Пасля вызвалення зрабіў здымак, і сказалі, што дысплазія. Але ўсім там на гэта пляваць.

Там толькі калі ўжо будзеш паміраць, то тады так, могуць адправіць у гэту новую бальніцу, што ў Калядзічах пабудавалі», — расказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула