БЕЛ Ł РУС

«Жылбуд дом мог пабудаваць». Караеў абурыўся занадта крутым КПП на вучэннях пад Гроднам

17.04.2025 / 13:45

Nashaniva.com

Кіраўнік Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў раскрытыкаваў кантрольна-прапускныя пункты, якія занадта якасна абсталявалі на вучэннях тэрытарыяльнай абароны пад Гроднам. «Навошта гэта?» — не зразумеў Караеў.

Звяртаючыся да старшыняў райвыканкамаў, Караеў назваў пабачаны КПП «няправільным». 

«Паважаныя старшыні, гэта няправільны кантрольна-прапускны пункт. «Жылбуд» адзін дом мог бы пабудаваць!» — сказаў Караеў, паказваючы на збудаванне з бетонных блокаў. Відэа апублікаваў канал «Пул 4 Рэгіён».

«Што з гэтым будзе потым?» — запытаў Караеў. Яму адказалі, што збудаванне будзе «забірацца, разбірацца» адразу пасля заканчэння вучэнняў.

«Колькі затрат! На каго іх пакласці? Прывезлі, паставілі. Навошта гэта? «Мікрараён «Паўночны бераг» тут вы закапалі», — сказаў ён. 

«Гэта занадта крута. Трэба прасцей, танней і не так затратна рабіць», — дадаў ён. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула