Як будуць працаваць бальніцы і паліклінікі на красавіцкія і майскія святы
У перадвыходныя дні ў красавіку—маі 2025 года Міністэрства аховы здароўя вызначыла парадак работы медыцынскіх устаноў.
Паліклінікі, амбулаторыі, аддзяленні ў бальніцах і РНПЦ, станцыі пералівання крыві, санітарна-эпідэміялагічныя службы, аптэкі, арганізацыі, што займаюцца медыцынскай тэхнікай, і ўстановы асаблівага тыпу будуць працаваць паводле наступнага раскладу: 26 красавіка (субота) — як у звычайны працоўны дзень, 28 красавіка — як у суботу, а 29 красавіка, 1 і 9 мая — паводле графіка святочнага дня. 2 мая ўстановы будуць працаваць як у звычайны працоўны дзень, а 3 і 10 мая — як у суботу.
Бальніцы і рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры (РНПЦ) будуць функцыянаваць па іншым графіку: 26 красавіка — паводле суботняга раскладу, 28 красавіка і 2 мая — як у звычайны працоўны дзень, а 29 красавіка, 1 і 9 мая — паводле графіка святочнага дня.
3 і 10 мая бальніцы і РНПЦ будуць працаваць паводле суботняга раскладу.