БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыехала дэлегацыя «Яндэкса». Хочуць запусціць у нас беспілотнае таксі

17.04.2025 / 14:50

Nashaniva.com

17 красавіка ў беларускім урадзе прайшла сустрэча з топ-менеджментам «Яндэкса». Пра гэта паведаміў devby.io са спасылкай на прэс-службу ўрада.

Перамовы вёў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. «Для мяне «Яндэкс» — гэта ў меншай ступені таксі», — падкрэсліў прэм’ер, акцэнтуючы ўвагу на магчымасцях расійскай кампаніі ў сферы ШІ.

Ён і дарадца па карпаратыўным развіцці «Яндэкса» Аляксей Кудрын абмеркавалі перспектывы прымянення ў Беларусі перадавых ШІ-тэхналогій кампаніі.

Ключавыя ініцыятывы:

«Мы можам рабіць больш у інтарэсах Беларусі і Расіі», — адзначыў Кудрын.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула