БЕЛ Ł РУС

ФСБ: Беларус збіраўся ўзарваць у Наварасійску пункт збору расійскіх вайскоўцаў

18.04.2025 / 10:5

Nashaniva.com

ФСБ паведаміла, што затрымала нібыта агента СБУ пры спробе здзейсніць падрыў у адміністрацыйным будынку ў Наварасійску.

Затрыманы ў Наварасійску (Краснадарскі край) грамадзянін Беларусі збіраўся падарваць пункт збору вайскоўцаў, паведамілі ў ФСБ.

«Затрыманы замежны грамадзянін 2000 года нараджэння, датычны да збору разведвальнай інфармацыі і падрыхтоўкі тэрарыстычнага акту ў інтарэсах Службы бяспекі Украіны», — праінфармавалі ў ФСБ Расіі.

Паводле звестак спецслужбы, у снежні мінулага года беларус быў завербаваны праз інтэрнэт для збору звестак пра Чарнаморскі флот і расійскіх вайскоўцаў.

Нібыта па ўказанні куратара ён выцягнуў з тайніка самаробную выбухоўку вагой 2,5 кг, каб затым падарваць будынак у Наварасійску і знішчыць расійскіх вайскоўцаў.

На допыце, відэа якога было апублікавана ФСБ, ён заявіў, што збіраўся здзейсніць тэракт у красавіку, каб сарваць перамовы паміж ЗША, Украінай і Расіяй.

Супраць яго заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 30 і ч. 1 арт. 205 КК РФ — падрыхтоўка да здзяйснення тэрарыстычнага акту.

У ФСБ адзначылі, што затрыманы нібыта прызнаў віну і цяпер супрацоўнічае са следствам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула