БЕЛ Ł РУС

У ДТЗ у Барысаўскім раёне загінуў 88-гадовы чалавек

18.04.2025 / 18:50

Nashaniva.com

18 красавіка каля 13:00 на 452-м кіламетры трасы М-1 «Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі» каля аграгарадка Лошніца Барысаўскага раёна 64-гадовы кіроўца аўтамабіля Сузукі ЅХ4 не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з грузавіком ГАЗ пад кіраваннем 54-гадовага кіроўцы, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Пасля сутыкнення легкавік Suzuki з'ехаў у кювет, дзе перакуліўся. У выніку здарэння загінуў яго 88-гадовы пасажыр.

Кіроўца Suzuki, а таксама пасажыркі 64 і 38 гадоў з атрыманымі траўмамі шпіталізаваныя. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула