БЕЛ Ł РУС

Толькі ў адным раёне Беларусі ў лясы можна хадзіць без абмежаванняў

18.04.2025 / 21:24

Nashaniva.com

Толькі адзін раён у Беларусі на гэты момат не ўвёў абмежаванняў і забарон на наведванне лясоў, вынікае з інтэрактыўнай карты Мінлясгаса на сайце ведамства. Гэты раён — Лунінецкі ў Брэсцкай вобласці.

Скрыншот з сайта Міністэрства лясной гаспадаркі

Таксама на мапе ёсць толькі адзін раён, пазначаны чырвоным колерам, што сведчыць пра забарону паходаў у лес. Гэта — Хойніцкі на Гомельшчыне.

Усе астатнія раёны шасці абласцей краіны пазначаныя жоўтым колерам: у прынцыпе ў лес хадзіць можна, але з шэрагам абмежаванняў.

Пры увядзенні абмежаванняў пехам у лес заходзіць можна, аднак забаронена заязджаць у яго на аўтамабілі. Таксама ў лясах нельга разводзіць вогнішчы і праводзіць масавыя мерапрыемствы — напрыклад, турыстычныя злёты і калектыўныя выезды з палаткамі.

Чытайце таксама:

10-я раніцы, а ў Беларусі ўжо +21°С

Ад заўтра будзе да +28°С

Прыпяць сёлета зусім не разлівалася ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула