БЕЛ Ł РУС

Адміністрацыя Трампа гатова прызнаць Крым расійскім у рамках мірнай дамовы

19.04.2025 / 8:21

Nashaniva.com

Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні яшчэ не прынята.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

​Адміністрацыя Дональда Трампа разглядае магчымасць прызнання Крыма расійскай тэрыторыяй у рамках мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з абмеркаваннямі.

Паводле іх слоў, канчатковае рашэнне па гэтым пытанні яшчэ не прынята. Іншыя падрабязнасці не прыводзяцца.​

Белы дом і Дзярждэпартамент ЗША не адказалі на просьбу агенцтва пракаментаваць сітуацыю.​

Прызнанне анексіі Крыма супярэчыла б міжнароднаму праву і дамовам, якія забараняюць сілавы захоп чужой тэрыторыі, адзначае Bloomberg.​

Чытайце таксама:

Трамп чакае ад Расіі адказу на прапанову аб перамір'і «на гэтым тыдні»

Спецпрадстаўнік Трампа: Украіне могуць быць не патрэбныя рускамоўныя рэгіёны

Дзяржсакратар ЗША: Калі завяршыць вайну ва Украіне немагчыма, нам трэба рухацца далей

Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку

Каментары да артыкула